23 красавiка 2024, aўторак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС распавялі, чым небяспечны расейскі аўтабум

20
У МУС распавялі, чым небяспечны расейскі аўтабум

Аўтамабільны ажыятаж на расейскім рынку працягвае вабіць таннымі коштамі беларускіх пакупнікоў.

Аднак апошнія ўсё часцей становяцца ахвярамі махляроў, набываючы выкрадзены транспарт, аўто з «перабітымі» нумарамі і падробленымі дакументамі або машыны - «двайнікі», паведамляе прэс-служба МУС.

- Калі вы ўсё ж прынялі пастанову аб куплі аўтамабіля, неабходна прымаць непасрэдны ўдзел у афармленні дамовы куплі-продажу і іншых дакументаў на аўто, - адзначае начальнік аддзела ў арганізацыі раскрыцця злачынстваў у сферы аўтабізнэсу галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Аляксей Малахаў.

Нярэдка прадавец прапануе пакупніку пакінуць свае анкетныя звесткі (як правіла, копію пашпарта), а праз некаторы час перадае аформленую без удзелу пакупніка дамову куплі-продажу і дакументы на аўтамабіль.

Пазней у ДАІ Беларусі высвятляецца, што дакументы падробленыя, нумар аўто зменены, а транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку.

Да прыкладу, адзін з нашых суайчыннікаў накіраваўся ў Маскву за БМВ Х5, які спадабаўся ў Інтэрнэце.. Дамовіўшыся аб цане, прадавец папрасіў крыху пачакаць, пакуль ён прывязе дакументы, маўляў, каб не губляць час у чэргах у ДІБДР. Наіўны пакупнік паверыў ашуканцу і застаўся чакаць свайго «жалезнага» каня. Праз час «прадавец» прыгнаў БМВ, перадаў беларусу ключы і поўны пакет дакументаў: дамову, страхоўку, пасведчанне аб рэгістрацыі. На пытанне аб якім-небудзь дадатковым афармленні дакументаў «прадавец» адказаў, што ўсё ў парадку.

Ужо дома, пры афармленні ў ДАІ, грамадзянін высветліў, што з'яўляецца ўладальнікам сагнанага аўто. Характэрна, што звесткі, названыя ў дамове, выявіліся выдуманымі, акрамя звестак пакупніка, якія ён сам падаў у выглядзе копій некаторых старонак пашпарта.

У надзеі разабрацца з крыўдзіцелем, пакупнік патэлефанаваў па знаёмым нумары, аднак ці варта казаць, што тэлефон быў недаступны...?

У аналагічную сітуацыю патрапіў беларус, які прыгнаў з Расеі «Лексус», як высветлілася пазней, выкрадзены. Паводле пастановы суда машыну канфіскавалі, і гора-ўладальнік застаўся без грошай і без пакупкі. І гэта не адзінкавыя выпадкі набыцця аўтамабіляў з крымінальным мінулым ў краіне-суседцы.

Праваахоўнымі органамі Расеі толькі ў гэтым годзе абвешчана ў вышук больш за 105 тысячаў транспартных сродкаў. ДАІшнікі не выключаюць, што частка машын з крымінальным мінулым можа быць рэалізаваная нашым грамадзянам пад выглядам легальных аўто.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках