24 красавiка 2024, Серада, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на прадпрыемстве «Магілёўхімвалакно»

10

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«11 снежня а 18-31 паступіла паведамленне аб пажары на ўчастку па перапрацоўцы палімерных плёнак ААТ «Магілёўхімвалакно», размешчаным на вул. Чалюскінцаў Магілёва.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС восем чалавек пакінулі будынак вытворчага корпуса самастойна. Пажарныя эвакуявалі яшчэ восем чалавек з сумежнага цэха вытворчасці поліпрапіленавай плёнкі.

У выніку пажару пашкоджанае гішпанскае абсталяванне, размешчанае на ўчастку перапрацоўкі палімерных плёнак. Праца ўчастку была спыненая. Цяпер там вядуцца пуска-наладачныя працы ўстаноўкі. Таксама была прыпыненая праца цэха вытворчасці поліпрапіленавай плёнкі і ўчастка ў вытворчасці палімерных плёнак. Аднак пасля ліквідацыі пажару і выветрывання памяшкання яны аднавілі працу. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца», - адзначылі там.

Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках