29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты ФК «Дынама-Менск» у Фларэнцыі разграмілі бар і паранілі паліцэйскіх

11

Больш, чым 50 заўзятарам з Беларусі забаронена наведванне матчаў у Італіі тэрмінам на пяць гадоў.

Такую пастанову вынес суд у Фларэнцыі, піша БелаПАН.

У чацвер, 11 снежня, менскае «Дынама» атрымала гістарычную перамогу над італійскай «Фіярэнціна». У Фларэнцыі па шляху на стадыён група беларускіх фанатаў арганізавала шэсце па горадзе, захапіўшы з сабою піва і крэслы. Паводле розных звестак, пацярпелі тры ці чатыры паліцэйскія. Разгромлены бар. Як паведаміў сёння прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, затрыманы 61 беларускі заўзятар.

У выніку агрэсіўных дзеянняў фанатаў менскага «Дынама» ў Фларэнцыі паранена некалькі мясцовых паліцэйскіх. La Repubblica паведамляе аб трох, Firenze Post - аб чатырох пацярпелых ахоўніках парадку.

Паводле інфармацыі італійскіх СМІ, група заўзятараў «Дынама» ў колькасці прыкладна 60 чалавек адмовілася ехаць на стадыён на аўтобусе, вырашыўшы арганізаваць шэсце па горадзе. Фанаты заблакавалі адну з магістраляў горада, многія былі ў стане алкагольнага ап'янення пасля наведвання піўбара.

Там яны захапілі з сабой піўныя кружкі і крэслы, якія затым пачалі кідаць у паліцэйскіх. Пацярпела і сама ўстанова.

У затрыманых фанатаў канфіскаваныя дубінкі, дымавыя шашкі і плакат з кельцкім крыжам.

Сутыкненні адбыліся за дзве гадзіны да пачатку матчу Лігі Еўропы «Фіярэнціна» - «Дынама», які завяршыўся сенсацыйнай перамогай гасцей з лікам 2: 1. У Фларэнцыю прыбыло больш за 220 беларускіх заўзятараў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках