26 красавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух транспарту ў Менску зменіцца

1
Рух транспарту ў Менску зменіцца

У Менску змяняецца рэжым працы грамадскага транспарту на некаторых маршрутах.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Менсктранс», паведамляе БелаПАН.

З 21 снежня па выходных днях у сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку скасоўваецца праца аўтобуснага маршруту № 146С «Дыспетчарская станцыя (ДС) «Карбышава - Драздова».

З 22 снежня ў сувязі з нязначным пасажырапатокам інтэрвал руху аўтобусаў па маршруце № 199С «ДС «Шабаны- Сосны» складзе 60 хвілін (замест 50 хвілін). Таксама ўносяцца змены ў расклад аўтобуснага маршруту № 141. Ад прыпынку «Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны» ў напрамку Бараўлянскай школы № 2 будуць рэйсы а 7.24 і а 7.30 замест рэйсаў а 7.16, а 7.27 і а 7.33. Расклад руху аўтобусаў у астатні час дня застаецца без зменаў.

З 22 снежня рух аўтобусаў маршруту № 108 аднаўляецца па ранейшай трасе з рухам на ўчастку ад ДС «Чыжоўка» да вул. Галадзеда па вул. Убарэвіча з прыпынкамі «Аўтастаянка», «10-я бальніца».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках