25 красавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілям у Расеі прадказалі 25-адсоткавае падаражанне

6
Аўтамабілям у Расеі прадказалі 25-адсоткавае падаражанне

Кошты на замежныя аўтамабілі ў Расеі бліжэйшымі месяцамі вырастуць мінімум на 25 адсоткаў, мяркуе аўтадылер.

Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі «Расейскія аўтамабільныя дылеры» Алег Масея распавёў «Снобу», што многія заходнія аўтавытворцы імкнуцца ўтрымаць рост, але ўжо цяпер вымушаныя павышаць кошты.

У апошнюю чаргу стануць павышаць кошты кампаніі, вытворчасць якіх знаходзіцца ў Расеі, мяркуе Масея. Аднак многія з іх, нават маючы заводы ў Расеі, надалей пастаўляць частку аўтамабіляў з-за мяжы, што адбіваецца на коштах. Нягледзячы на гэта, некаторыя кампаніі імкнуцца захоўваць кошты на ранейшым узроўні. Але падаражанне, кажа эксперт, непазбежнае.

«Павышэнне коштаў на аўтамабілі замежных марак моцна залежыць ад вытворцы і ад лакалізацыі мадэльнага шэрагу. Калі вытворчасць камплектуючых знаходзіцца на тэрыторыі той жа краіны, дзе аўто і прадаецца, можна моцна зэканоміць на кошце. Але большасць заходніх вытворцаў, якія пабудавалі заводы ў Расеі, усё яшчэ не перавысілі ступень лакалізацыі ў 30 адсоткаў, таму ўжо цяпер вымушаныя падняць кошты на 4-15 адсоткаў.

Наўрад ці падаражанне будзе адпавядаць суме дэвальвацыі рубля, але ў залежнасці ад узроўню лакалізацыі кошты будуць расці і далей. Частка вытворцаў паспрабуе мяняць кошты нязначна, каб заваяваць долю рынку ў Расеі. Але большасць замежных брэндаў павысіць кошты ў сярэднім на 25 адсоткаў, а то і больш.

Айчынны рынак таксама моцна рэагуе на сітуацыю з рублём. У Аўтаваза справы ідуць нядрэнна, але і яны не цалкам лакалізаваныя ў Расеі. Таму ў коштавай палітыцы таксама ёсць валютны складнік, хоць ён значна меншы, чым у замежных брэндаў. Гэта дазволіць Аўтавазу павышаць кошты нязначна і заваёўваць як унутраны, так і замежны рынак», - заявіў Алег Масея.

У пачатку снежня 2014 кошты на аўтамабілі павысілі блізу 20 вытворцаў, якія гандлююць у Расеі. Больш за іншых з заходніх марак падаражэлі Chevrolet (на 8-15 адсоткаў у залежнасці ад мадэлі), Mercedes-Benz (да 11 адсоткаў), Opel (на 5-27 адсоткаў) і Mini (на 4-22 адсоткі). З айчынных аўто істотней за ўсё выраслі кошты на УАЗ: у сярэднім кошт ўзляцеў на 17-25 адсоткаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках