28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ просіць кіроўцаў быць пільнымі

ДАІ просіць кіроўцаў быць пільнымі

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам быць асабліва пільнымі праз моцныя туманы.

Пра гэта паведаміла кіраўніца прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская, піша БелТА.

Прадстаўніца ДАІ адзначыла, што, па прагнозах, туманы будуць пагаршаць бачнасць на дарогах. «У такіх умовах вельмі важна трымаць дыстанцыю, а таксама выкарыстоўваць супрацьтуманнікі», - сказала яна. Больш за тое, дарожная міліцыя рэкамендуе кіроўцам, калі гэта магчыма, на час адмовіцца ад паездак.

Акрамя таго, цяпер у сувязі з пацяпленнем актывізаваліся веласіпедысты, частка з якіх, на жаль, аддае перавагу ездзіць у цёмным адзенні. «Неабходна памятаць, што веласіпедыст у чорнай або шэрай вопратцы «зліваецца» з дарогай. Кіроўца заўважае яго ў самы апошні момант. Таму трэба выкарыстоўваць яркую вопратку, а лепш за ўсё - спецыяльныя камізэлькі», - адзначыла прадстаўнік ДАІ.

Таксама веласіпедысту трэба не забываць, што рухацца па праезнай частцы можна не далей аднаго метра ад яе краю. Калі ж ёсць веласіпедная дарожка ці тратуар, рух па якім нічым не абцяжараны, то раварыст проста абавязаны ехаць менавіта там, а не на аўтамабільнай дарозе. Акрамя гэтага, спераду на «жалезным кані» павінен быць белыя катафоты, а ззаду - чырвоныя. Калі цямнее, спераду і ззаду павінны быць уключаныя ліхтары такіх жа колераў. На колы рэкамендуецца ставіць аранжавыя катафоты.

Што тычыцца пешаходаў, то ім таксама настойліва рэкамендуецца зрабіць сябе прыкметнымі, выкарыстоўваючы флікеры. «Гэта звязана не толькі з туманамі, а з тым, што цяпер кароткі светлавы дзень. Многія ідуць на працу і вяртаюцца з яе ў прыцемку або ў цёмны час дня. Таму пры пераходзе праезнай часткі трэба быць асцярожнымі», - Адзначыла прадстаўніца дарожнай міліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках