20 красавiка 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BMW рыхтуе канкурэнта для электракара Tesla Model S

8
BMW рыхтуе канкурэнта для электракара Tesla Model S

Прэзентацыя новага гібрыднага седана чакаецца ў 2018 годзе.

Кампанія BMW прыступіла да распрацоўкі новага гібрыднага седана. Пакуль дакладна невядома, якую назву атрымае навінка, мяркуецца, што i5 альбо i7, паведамляе Корреспондент.net. Асноўным канкурэнтам аўтамабіля стане электракар Tesla Model S.

Гібрыд баварскага брэнда будзе пабудаваны на базе 5-Series, яго аснасцяць бензінавым маторам і двума электрычнымі агрэгатамі. Дзякуючы гэтаму ўладальнік на выбар зможа выкарыстоўваць электрычны пярэдні прывад, задні прывад або поўны прывад. Без падзарадкі аўтамабіль зможа праехаць каля 128 кіламетраў.

Немцы плануюць вырабляць каля 30 тысяч гібрыдных седанаў у год. Паводле папярэдніх звестак, мінімальны кошт аўтамабіля будзе складаць $100 тысяч.

Раней інжынеры канцэрна BMW распрацавалі спецыяльныя ліхтарныя слупы з разеткамі для электрамабіляў. Прылада носіць назву Light and Charge і ўжо ў наступным годзе імі павінныя абсталяваць увесь Мюнхен.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках