29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамана Продзі хоча «ўцягнуць» дыктатарскую Беларусь у структуры ЕЗ

4
Рамана Продзі хоча «ўцягнуць» дыктатарскую Беларусь у структуры ЕЗ

Былы прэм'ер-міністр Італіі наведаў Менск на запрашэнне Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

16 снежня прэзідэнт Фонду міжнароднага супрацоўніцтва Рамана Продзі выступіў з лекцыяй, прысвечанай палітыка-эканамічнай сітуацыі ў Еўропе і свеце, піша БелТА.

«Я займаюся міжнароднымі стасункамі, і мяне запрасілі прачытаць лекцыю ў БДУ. Я пагадзіўся, бо гэта закранае мае навуковыя інтарэсы. Мяне цікавяць праблемы малога і сярэдняга бізнэсу, прамысловай эканомікі», - растлумачыў Продзі.

«Беларусь мяне вельмі цікавіць, яшчэ будучы прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі, я цікавіўся вашай краінай. І Беларусь павінна быць больш уцягнутая ў еўрапейскія структуры. Я мяркую, што некаторая раз'яднанасць, якая прысутнічае цяпер паміж Еўразвязам і Беларуссю, павінна быць пераадоленая», - адзначыў Рамана Продзі.

Рамана Продзі быў кіраўніком італьянскага ўрада двойчы - у 1996-1998 і 2006-2008 гадах, а ў 1999-2004 гадах узначальваў Еўракамісію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках