26 красавiка 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганаровае консульства Венгрыі адкрылі ў Берасці

Ганаровае консульства Венгрыі адкрылі ў Берасці

У Берасці 16 снежня адкрылася ганаровае консульства Венгрыі.

Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, дыпламатычных місій у Берасці, пасольства Венгрыі ў Беларусі.

Як адзначыў у сваім выступе амбасадар Венгрыі ў Беларусі Вілмаш Сіклавары, адкрыццё ганаровага консульства стала магчымым дзякуючы пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У прыватнасці, апошнімі гадамі развіваюцца гандлёвыя стасункі, што выявіліся ў росце тавараабароту на 20%, паведамляе БелаПАН.

«У 2015 годзе венгерскія прадпрыемствы возьмуць удзел у міжнароднай выставе «Белагра», а таксама ў міжнароднай выставе-кірмашы «Берасце. Садружнасць». Я перакананы, што на выставе-кірмашы ў Берасці адбудзецца заключэнне выгадных кантрактаў», - сказаў дыпламат. З ягоных слоў, «добры штуршок» да развіцця адносінаў дала авіякампанія «Белавія», у раскладзе якой прадстаўлена тры рэйсы ў тыдзень паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў. Увесну наступнага года да іх дадасца яшчэ адзін рэйс. «Нам хацелася б, каб з лета будучага года з берасцейскага аэрапорта пачалі курсаваць чартарныя рэйсы на возера Балатон, жамчужыну вугорскага адпачынку», - заявіў пасол.

На цырымоніі паведамлялася, што гэта першае ў Беларусі вугорскае ганаровае консульства, яго паўнамоцтвы распаўсюджваюцца на Берасцейскую і Гарадзенскую вобласці. Ганаровым консулам прызначаны дырэктар СП «Санта Брэмар» ТАА Сяргей Недбайла.

Выступаючы на цырымоніі, Недбайла падкрэсліў, што адкрыццё ў Берасці ганаровага консульства Венгрыі надасць новы імпульс развіццю ўзаемавыгадных і паспяховых стасункаў паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.

У Берасці ўжо працуюць генеральныя консульствы Расеі, Украіны і Польшчы, консульства Казахстана, консульскі пункт Манголіі, ганаровае консульства Чэхіі і ганаровае консульства Францыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках