20 красавiка 2024, Субота, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» прыняла ў другім чытанні праект бюджэту-2015

4
«Палатка» прыняла ў другім чытанні праект бюджэту-2015

Праект рэспубліканскага бюджэту на 2015 год прыняты «дэпутатамі» на пасяджэнні 17 снежня.

Як адзначыла старшыня парламенцкай камісіі ў бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, на наступны год «сфармаваны рэалістычны бюджэт» з улікам сітуацыі, у якой даводзіцца цяпер працаваць эканоміцы, піша БелаПАН.

- Гэты дакумент - вынік палітычных, эканамічных і сацыяльных кампрамісаў, - падкрэсліла яна.

Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца ў 252 трлн. 896,6 млрд рублёў, або 29,7% да ВУП.

Даходы рэспубліканскага бюджэту, згодна з праектам, прадугледжваюцца 156 трлн. 717,4 млрд рублёў, або з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 на 27,4%.

Выдаткі кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў 237 трлн 902,6 млр рублёў, або 27,9% да ВУП.

Расходы рэспубліканскага бюджэту згодна з праектам складуць 141 трлн 15,9 млрд рублёў, або з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 на 12,4%.

На 2015 год фармаванне праекта рэспубліканскага бюджэту вырабленае з прафіцытам 15 трлн 701,5 млрд рублёў.

Пры падрыхтоўцы да разгляду праекта бюджэту ў другім чытанні папраўкі не ўносіліся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках