19 красавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць скасаваць санкцыі

65
Лукашэнка просіць скасаваць санкцыі

Дыктатар заступіўся сёння за Пуціна і запатрабаваў скасаваць заходнія санкцыі.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з экс-прэм'ерам Італіі Рамана Продзі, які цяпер знаходзіцца ў Менску.

«Мы абсалютна, дарэчы, як і вы, не прымаем мову санкцый і разлічваем, што Еўропа будзе разумна падыходзіць да дачыненняў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза і перш за ўсё з Расейскай Федэрацыяй. Нельга тут нам дзейнічаць з пазіцый санкцый, пагроз і гэтак далей. Сучасны свет гэтага не трывае», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дыктатар таксама запатрабаваў «раўнапраўных узаемаадносін з еўрапейскімі краінамі.

«Улічваючы, што мы з вамі еўрапейцы, што нашы краіны знаходзяцца ў Еўропе, мы вельмі зацікаўленыя ў нармалізацыі стасункаў з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Але вы павінны дакладна разумець, што мы гатовыя да гэтай нармалізацыі на ўзаемапаважлівых прынцыпах, гатовыя на прынцыпах раўнапраўя будаваць нашы стасункі», - сказаў Лукашэнка.

У сапраўдны час Рамана Продзі ўзначальвае Фонд міжнароднага супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках