29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Лукашэнка нервуецца - адсюль ціск на СМІ

7
Анджэй Пачобут: Лукашэнка нервуецца - адсюль ціск на СМІ

Перадвыбарчая кампанія набірае абароты: з'явіўся новы інструмент рэпрэсій у дачыненні да інтэрнэт-выданняў.

Сёння стала вядома аб унясенні паправак у закон аб СМІ, які дазволіць уладам закрываць інтэрнэт-выданні ўсяго за два афіцыйныя папярэджанні. Напярэдадні выбараў такое абмежаванне ўспрымаецца адназначна - гэта чарговы рэпрэсіўны механізм ў дачыненні да журналістаў, сказаў charter97.org журналіст, былы палітвязень Анджэй Пачобут.

- У першую чаргу гэтыя змены ў закон аб СМІ тычацца тых, хто працуе на тэрыторыі Беларусі, тыя рэдакцыі, якія застаюцца, так бы мовіць, «пад рукой» уладаў. Для іх гэта могуць быць праблемы, звязаныя з забаронай і наступным пераследам тых, хто там працуе. Таму што ва ўладаў з'явіцца дадатковы інструмент для рэпрэсій. Але разам з гэтым, калі казаць пра беларускі інтэрнэт, то асноўныя папулярныя незалежныя рэсурсы - тут я маю на ўвазе і charter97.org - ужо даўно знаходзяцца за мяжой Беларусі, таму я думаю, што іхнія ўмовы існавання асабліва не зменяцца.

- Якім чынам зменіцца работа рэдакцый беларускіх незалежных СМІ?

- Я думаю, што большасць рэдакцый будзе выконваць усе патрабаванні. Усе ў Беларусі ведаюць, што калі набліжаецца выбарчая кампанія, то рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў традыцыйна ўзрастаюць. Думаю, што гэтыя папраўкі ў закон - адзін з інструментаў рэпрэсій. Улады ведаюць, што інтэрнэт - вельмі магутная крыніца інфармацыі, і таму яны шукаюць любыя магчымасці яго абмежаваць.

- Закон прынялі так паспешліва... Вы звязваеце гэта з набліжэннем «выбараў»?

- Так, набліжаецца выбарчая кампанія - і ўлады на гэта рэагуюць. Улады рыхтуюцца да выбараў «з запасам». Лукашэнка нярвуецца - і гэтыя законы добрае таму пацверджанне.

- Ці можа Беларусь апынуцца ў інфармацыйным вакууме, калі непажаданыя СМІ будуць цалкам заблакаваныя, а асцярожныя не будуць паведамляць праўдзівую інфармацыю.

- Не думаю, што ёсць магчымасць заблакаваць які-небудзь сайт у інтэрнэце цалкам. Для таго, каб закрыць «Хартыю'97» уладам не трэба было б ніякіх дадатковых законаў. Такія сайты і так пераследуюць і часткова блакуюць пры любым зручным выпадку. Пакуль ва ўладаў нічога не атрымалася, і я лічу, што нічога і не атрымаецца, таму што існуе магчымасць абысці любую блакаду. Бо і раней блакаванне паспяхова абыходзілі нават у самыя пікавыя моманты.

- Ці могуць у далейшым такія абмежаванні адбіцца і на запісе ў сацыяльных сетках? Ці трэба людзям быць асцярожнымі ў сваіх выказваннях у інтэрнэце?

- Усе карыстальнікі сацсетак і блогаў разумеюць, як улады рэагуюць на крытыку, тым не менш, усе пішуць усё, што ім хочацца. Вядома, многае залежыць ад канкрэтнай асобы чалавека. Але мне здаецца, што змены ў законе аб СМІ неяк адаб'юцца на сацыяльных сетках. Пакуль за гэта ў Беларусі пераследу няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках