20 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША закрануць расейскую «абаронку»

2
Новыя санкцыі ЗША закрануць расейскую «абаронку»

Ухваленыя Кангрэсам ЗША санкцыі накіраваныя супраць абаронна-прамысловага комплексу РФ.

Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта РФ у пытаннях вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Уладзімір Кожынаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Вы ведаеце, што Кангрэс распрацаваў комплекс чарговых санкцыйных мер, якія на 99,9 скіраваныя супраць нас, супраць Расабаронэкспарта, супраць тых, хто з намі працуе», - сказаў чыноўнік на ўручэнні ўзнагарод нацыянальнай прэміі «Залатая ідэя», якімі заахвочваюцца найлепшыя прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу РФ за поспехі ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Барак Абама падпісаў дакумент пра новыя санкцыі супраць Расеі. Са слоў афіцыйнай прадстаўніцы дзярждэпартамента Джэн Псакі, гэты законапраект таксама дае магчымасць пастаўляць зброю ва Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках