25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два выкінутыя з акна аўтамабіля недакуркі аўто канфіскуюць

102
За два выкінутыя з акна аўтамабіля недакуркі аўто канфіскуюць

Адказнасць за забруджванне беларускай прыроды ў 2015 годзе можа прыкметна ўзрасці.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратарку Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяну Еўдасеву.

- Аналіз нарматыўных прававых актаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя паказаў, што дзеючыя нормы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, якія прадугледжваюць прыцягненне вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, часцяком з'яўляюцца недастатковымі, - патлумачыла прадстаўніца ведамства.

Мінпрыроды ўважае за мэтазгоднае ўзмацніць адміністрацыйную адказнасць за здзяйсненне парушэнняў патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства шляхам павелічэння памеру штрафных санкцый, у тым ліку ў асобных выпадках з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Спецыялісты прыродаахоўнага ведамства распрацавалі праект закона, у які ўключаныя прапановы ва ўзмацненні адказнасці грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства.

Згодна з праектам, за парушэнне ч.1 арт. 18.9 КаАП "выкіданне смецця ці іншых прадметаў з транспартнага сродку" прапануецца накладваць на грамадзян штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (адна базавая - 150 тысяч рублёў). Цяпер парушэнне гэтага артыкула цягне накладанне штрафу ад 1 да 2 базавых велічынь. Калі адказнасць будзе ўзмоцненая, пры паўторным здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных названым артыкулам, на парушальніка змогуць накласці штраф у памеры ад 30 да 100 базавых велічынь. У тым выпадку, калі смецце будзе выкінутае з акна аўтамабіля, транспартны сродак будзе падлягаць канфіскацыі.

Мінпрыроды таксама ініцыявала надзяленне службовых асоб органаў міністэрства дадатковымі правамі. Ужо распрацаваны праект указа, які прадугледжвае, што супрацоўнікі Мінпрыроды змогуць правяраць у фізічных асоб пасведчанне асобы, спыняць транспартныя і плывучыя сродкі, праводзіць дагляд.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках