20 красавiка 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Я - прэзідэнт міру, а не вайны

2
Парашэнка: Я - прэзідэнт міру, а не вайны

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пракаментаваў падзенне рубля ў Расеі.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН у Варшаве, пра гэта Пётр Парашэнка сказаў у эфіры польскага тэлеканала TVP Info 17 снежня ўвечары.

"Мэтай Украіны не з'яўляецца тое, каб было горш Расеі. Мэта - дамагчыся міру на нашай зямлі. Я з'яўляюся прэзідэнтам не вайны, а міру", - сказаў ён, каментуючы абрынанне расейскага рубля і тое, як гэта можа паўплываць на развіццё сітуацыі ў Данбасе.

Парашэнка нагадаў пра прапанаваны ім план мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, які прадугледжвае спыненне агню, вывад расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі і пачатак палітычнага дыялогу.

Парашэнка назваў страшным жыццё на акупаваных баевікамі тэрыторыях Данбаса. "На вуліцах бандыты, якія без суда і следства забіваюць людзей. Яны не адказваюць за такія ўчынкі", - заявіў прэзідэнт Украіны і параўнаў гэтую сітуацыю з Самалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках