24 красавiка 2024, Серада, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: «Мяч» цяпер на баку беларускіх уладаў

5
Вікторыя Нуланд: «Мяч» цяпер на баку беларускіх уладаў

ЗША не адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій і патрабаванняў да ўрада Беларусі, але адкрытыя для паляпшэння стасункаў.

Назіраючы на працягу апошняга года за тым, як беларускае кіраўніцтва «няўтульна сябе адчувае перад тварам бінарнага выбару», памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд загаварыла аб адкрытасці для больш цёплых і інтэграваных узаемаадносін, піша mk.ru.

Як заявіла ў сераду памочніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд, Злучаныя Штаты не адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій і патрабаванняў да ўрада Беларусі ў праваабарончай галіне, але адкрытыя для паляпшэння стасункаў. Выступаючы ў Амерыканскім прадпрымальніцкім інстытуце ў Вашынгтоне, яна распавяла аб дыялогу з урадам Беларусі наконт занепакоенасці сітуацыяй з правамі чалавека, палітычнымі ўмовамі для праявы іншадумства, які вядзецца многа гадоў.

«На працягу апошняга года мы назіраем, што беларускае кіраўніцтва вельмі няўтульна сябе адчувае перад тварам бінарнага выбару. Я сустракалася ў верасні на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН з прэм'ер-міністрам Беларусі і казала яму, што яны шмат зрабілі для сваёй краіны, ператварыўшы Менск у сімвал мірнай дамоўленасці, - заявіла Нуланд. - Мы па-ранейшаму адкрытыя для больш цёплых і інтэграваных узаемаадносінаў з Беларуссю пры паляпшэнні праваабарончай сітуацыі. Мы выказалі ўраду Беларусі шэраг канкрэтных меркаванняў. Нам удалося зрабіць некалькі маленькіх сумесных крокаў: мы цяпер зноў выдаём там візы на ўзаемнай аснове».

Акрамя таго, памочніца дзяржаўнага сакратара выказала меркаванне, што «мяч» цяпер на баку беларускіх уладаў.

Нагадаем, ЗША ў 2006 годзе ўвялі санкцыі, якія прадугледжвалі блакаванне ўласнасці і актываў дзесяці кіраўнікоў урада Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. З тых часоў указ штогод абнаўляецца. Так, у 2007 годзе былі ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», у 2010 годзе - у дачыненні да двух банкаў іранскага паходжання, якія працуюць у Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках