19 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін - у астрале і настроены на прадаўжэнне вар'яцкай палітыкі

8
Барыс Нямцоў: Пуцін - у астрале і настроены на прадаўжэнне вар'яцкай палітыкі

Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Расеі і ізаляцыя ў бліжэйшы час не зменяць курс Крамля

Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, каментуючы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» выступ Уладзіміра Пуціна на выніковай прэс-канферэнцыі.

«Прэс канферэнцыю Пуціна лепш глядзець на маніторы каціровак рубля ў рэальным часе. Рынак значна больш адэкватна рэагуе, чым фанаты «Першага канала» і НТВ, - піша ён. - Пакуль Пуцін не пачаў выступаць, рубель умацоўваўся на фоне нафты, якая даражэе. Усё было добра. За даляр давалі 58 рублёў, нафта паднялася на 4,5%. Стаў вяшчаць - і рубель паваліўся, а зараз боўтаецца 61-63 за даляр. Нават падаражанне нафты яму не дапамагае. Пуцін відавочна - у астрале. Упэўнены, што ўсё робіць правільна і беспамылкова. Нічога не зразумеў, нічому не навучыўся. Настроены на агрэсію і халодную вайну. На прадаўжэнне сваёй вар'яцкай палітыкі. Наперадзе - глыбокі крызіс з ростам цэн і збядненнем народа».

Нагадаем, сёння Уладзімір Пуцін правёў выніковую прэс-канферэнцыю, падчас якой заявіў аб тым, што крызіс у Расеі можа прадаўжацца два гады і не выключыў падзення коштаў на нафту да $40.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках