24 красавiка 2024, Серада, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія абменнікі прадаюць еўра па 15 тысяч

16
Гомельскія абменнікі прадаюць еўра па 15 тысяч

У абменных пунктах Гомелю курс продажу даляра ў некаторых абменных пунктах дасягае 13 тысяч рублёў, а еўра - 15 тысяч.

У абменным пункце «Тэхнабанк», размешчаным на ганку ўнівермага «Гомель», даляры купляюць па 11.500, прадаюць па 13.000, курс еўра, адпаведна, - 14.000 і 15.000, паведамляе «Салідарнасць».

Пры гэтым у абменных пунктах валюты ў цэнтры Гомеля з 16.30 да 18.00 даляраў і еўра, а таксама іншай валюты ў продажы не было зусім. Толькі ў банк «Масква-Менск» на вуліцы Савецкай насупраць ўнівермага «Гомель» прывезлі расейскія рублі, якія грамадзяне тут жа скупілі. З цяжкасцю ў абменніках можна знайсці ўкраінскія грыўны.

Яшчэ з раніцы ля абменных пунктаў назіраўся павышаны попыт на любую замежную валюту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках