19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама падпісаў «Акт у падтрымку свабоды ва Украіне»

12
Барак Абама падпісаў «Акт у падтрымку свабоды ва Украіне»

Украіна становіцца хаўруснікам ЗША.

Барак Абама падпісаў «Акт у падтрымку свабоды ва Украіне», які патрабуе ад яго ўвесці новыя санкцыі супраць РФ. У той жа час, уводзіць новыя абмежавальныя меры прэзідэнт ЗША пакуль не плануе, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Падпісанне закона не сігналізуе пра змены ў санкцыйнай палітыцы адміністрацыі ЗША, якую мы старанна фармулюем у адпаведнасці з падзеямі ва Украіне і каардынуем з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі, - гаворыцца ў паведамленні. - На гэты момант, адміністрацыя ЗША не плануе ўводзіць санкцыі ў адпаведнасці з гэтым законам, але дакумент дае адміністрацыі ЗША дадатковыя паўнамоцтвы, якія могуць быць выкарыстаныя, калі гэтага запатрабуюць абставіны».

Як адзначаецца, адміністрацыя прэзідэнта ЗША плануе і ў далейшым цесна працаваць з хаўруснікамі і партнёрамі ў Еўропе і свеце, каб рэагаваць на сітуацыю ва Украіне.

«Мы зноў заклікаем Расею завяршыць акупацыю і спробу анэксіі Крыма, спыніць падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і выканаць абавязацельствы ў адпаведнасці з менскімі дамовамі, - падкрэсліў прэзідэнт ЗША. - Мы гатовыя скасаваць санкцыі, калі Расея пойдзе на неабходныя крокі».

Нагадаем, раней паведамлялася, што Кангрэс ЗША прыняў законапраект «Акт падтрымкі свабоды ва Украіне», які прадугледжвае прадстаўленне Украіне ўзбраенне і статусу хаўрусніка па-за NАТO і дае паўнамоцтвы ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках