24 красавiка 2024, Серада, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў прыгразіў разрывам стасункаў з ЗША

35
Лаўроў прыгразіў разрывам стасункаў з ЗША

Падпісаны Баракам Абамам закон можа падарваць стасункі Расеі з ЗША, заявіў кіраўнік МЗС РФ.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры заявіў, што падпісаны прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам закон «Аб падтрымцы свабоды Украіны», які пагражае новымі санкцыямі супраць Расеі, здольны надоўга падарваць магчымасці нармальнага ўзаемадзеяння паміж Масквой і Вашынгтонам, піша liga.net.

«У тэлефоннай размове, якая адбылася ў чацвер на ініцыятыву ЗША, абмяркоўвалася праблематыка палесціна-ізраільскага ўрэгулявання, сітуацыя ва ўкраінскім крызісе. Сяргей Лаўроў таксама звярнуў увагу на тое, што падпісаны прэзідэнтам ЗША закон «Аб падтрымцы свабоды Украіны», які пагражае новымі санкцыямі супраць Расеі, здольны надоўга падарваць магчымасці нармальнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, закон нумар 5859, «Акт аб падтрымцы свабоды Украіны 2014», дазваляе ўводзіць санкцыі ў дачыненні да расейскіх дзяржкампаній і надаваць вайсковую дапамогу Украіне. 12 снежня законапраект ухваліў Сенат Кангрэса ЗША. Гэты закон, таксама дазваляе надаванне вайсковай дапамогі Украіне, на якую ў 2015 годзе можа быць выдзелена $350 млн.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках