28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыёмную маці Ірыну Моцную асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі

8
Прыёмную маці Ірыну Моцную асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі

Ірыну Моцную з Клімавіч, у якой летам дзяржава адабрала прыёмных дзяцей, 19 снежня прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта «Нашай Нiве» паведаміла каардынатар аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

«Я доўгі час размаўляла з ёй учора. Ірына распавяла, што пракурор на судзе запатрабаваў чатыры гады зняволення. Сёння быў прысуд, і Ірыне далі чатыры гады, яна сама пра гэта мне паведаміла. Я яе прасіла маліцца, сказала, што сама буду маліцца», - распавяла Таццяна Севярынец.

На жаль, іншай інфармацыі аб судовым працэсе не паведамляецца.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў лістападзе ў Менску, Ірына Моцная паведамляла, што супраць яе распачатая крымінальная справа па некалькіх артыкулах - нібыта за жорсткае абыходжанне з дзецьмі.

Ірына Моцная разам з мужам адкрыла першы дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Клімавіцкім раёне. Аднак у чэрвені муж Ірыны нечакана скончыў жыццё самагубствам, і чыноўнікі, спасылаючыся на нібыта «нездаровую атмасферу» ў сям'і вырашылі зачыніць дзіцячы дом сямейнага тыпу і адабралі дзяцей. Сама Ірына ўпэўненая, што гэта здарылася праз патрабаванні прывесці ў парадак будынак, які Моцныя атрымалі для дзіцячага дома. Праз скаргі Ірыны тады былі пакараныя многія чыноўнікі, а старшыню Клімавіцкага райвыканкама Віталя Грышанава знялі з пасады.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках