24 красавiка 2024, Серада, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ЛНР прарваліся ў Шчасце

2
Тэрарысты ЛНР прарваліся ў Шчасце

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі дыверсійную групу баевікоў, якія заехалі ў горад Шчасце Луганскай вобласці.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

"Ліквідаваныя пяцёра тэрарыстаў. На жаль, нашы ваяры таксама панеслі страты", - сказаў Лысенка. На пытанне карэспандэнта, колькі загінулых з украінскага боку і ці сапраўды тэрарысты пры захопе машыны хуткай дапамогі забілі лекараў, Лысенка адказаў: "Ёсць такая аператыўная інфармацыя, што былі забітыя лекары, і яны скарысталіся іх службовым аўтамабілем для таго, каб здзейсніць гэтую акцыю супраць нашых вайскоўцаў. Аднак тэрарыстам быў аказаны дакладнаы супраціў, амаль усе яны загінулі. Інфармацыя яшчэ правяраецца. Колькі нашых вайскоўцаў загінулі менавіта падчас гэтай баявой сутычкі - дакладнай інфармацыі пакуль няма. Але яны праявілі сябе вельмі адважна, ахоўваючы адзін з вельмі важных аб'ектаў".

Лысенка таксама пацвердзіў, што дыверсійнай групе супрацьстаялі байцы батальёна "Айдар".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках