19 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца 21 снежня

10
Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца 21 снежня

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правядзе ў нядзелю, 21 снежня, сустрэчу з беларускім дыктатарам.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам Лукашэнка пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"У нядзелю, хутчэй за ўсё, мы сустрэнемся з прэзідэнтам Украіны. Ён учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы неяк сустрэліся, перагаварылі ў некаторых пытаннях, ды і я выказваў жаданне, бо нам ёсць пра што пагаварыць у гэтай сітуацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Зыходзячы з гэтай размовы, я зразумеў, што ўкраінскае кіраўніцтва, прынамсі, прэзідэнт Украіны, абсалютна не з'яўляецца перашкодай да пачатку новага раўнду перамоў у Менску", - адзначыў ён. "Як ён сказаў, ён чакае цяпер рэакцыі з боку кіраўнікоў Луганскай і Данецкай рэспублік. Калі там дамоўленасці будуць, то бліжэйшым часам яны могуць сабрацца зноў на гэтай пляцоўцы ў Менску, каб працягнуць дыялог і падумаць, у якім кірунку яны будуць рухацца", - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што самае галоўнае - гэта дыялог. "Як бы ні было складана, я разумею і прэзідэнта Украіны, але іншага шляху, як садзіцца за стол перамоваў і весці дыялог, ні ў яго, ні ў кіраўнікоў Данецка і Луганску няма. Трэба размаўляць. Усё роўна калісьці будзе мір. Але нельга далей ісці шляхам эскалацыі і гібелі ні ў чым не вінаватых людзей", - мяркуе ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках