КДК чакае масавага з'яўлення валютчыкаў
77- 19.12.2014, 22:54
- 53,490
Камітэт дзяржаўнага кантролю гатовы прыняць меры супраць актывізацыі валютчыкаў.
Пра гэта interfax.by заявіў у пятніцу ў Менску журналістам старшыня КДК Леанід Анфімаў.
"Будзем змагацца з гэтымі негатыўнымі праявамі (ценявым рынкам продажу валюты - ІФ)", - сказаў Л.Анфімаў.
Са слоў кіраўніка КДК, ён даручыў дэпартаменту фінансавых расследаванняў забяспечыць маніторынг і аператыўнае суправаджэнне сітуацыі на валютным рынку.