20 красавiка 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр з Зімбабвэ прыехаў у Крым дзяліцца досведам

11
Міністр з Зімбабвэ прыехаў у Крым дзяліцца досведам

З візітам у акупаваны Расеяй Крым прыехаў міністр навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і клімату Зімбабвэ Сэйвіёр Касукуверэ.

Гэта першы афіцыйны прыезд у Крым чальца ўрада краіны далёкага замежжа пасля незаконнага рэферэндуму, што прайшоў у сакавіку. Сейвіёр Касукуверэ заявіў, што Зімбабвэ гатова падзяліцца з Крымам досведам жыцця ва ўмовах санкцый з боку Захаду, піша "Інтэрфакс".

"Мы гатовыя падзяліцца з вамі досведам, назапашаным у нас на працягу 14 гадоў жыцця пад санкцыямі. Санкцыі зрабілі нас толькі мацнейшымі", - сказаў ён.

На думку міністра, жыццё ў рэжыме санкцый прынесла Зімбабвэ шэраг эканамічных праблем, звязаных з гандлем і адносінамі з міжнароднымі крэдытнымі арганізацыямі, але разам з тым дазволіла дзяржаве выявіць схаваныя рэзервы эканомікі і аб'яднала грамадзян Зімбабвэ.

Касукуверэ паведаміў таксама, што яго краіна мае намер вывучыць магчымасці супрацоўніцтва з Крымам у шэрагу галін, у тым ліку будаўнічай.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які дазваляе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пакуль не мае намеру яго выкарыстоўваць. Са слоў Абамы, Белы дом гатовы скасаваць уведзеныя раней санкцыі, "аднак Масква павінна распачаць неабходныя крокі".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках