16 красавiка 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяты «канвой Пуціна» едзе ў Данбас

7
Дзясяты «канвой Пуціна» едзе ў Данбас

Дзясяты канвой з грузам адправіцца ў Данбас з Растоўскай вобласці ў нядзелю, 21 снежня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МНС Расеі Уладзімір Пучкоў, паведамляе BBC.

«Сёння завяршаецца падрыхтоўка дзесятай гуманітарнай калоны, і заўтра рана раніцай яна з'едзе», - сказаў міністр на сустрэчы з асабістым складам ГУ МНС Самарскай вобласці.

Раней у Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што ўсе «гуманітарныя канвоі», якія Расея адпраўляе ва Украіну без яе дазволу, «з'яўляецца толькі падтрымкай узброеных людзей». Галоўным чынам, грузавікі завозяць на падкантрольныя тэрарыстам тэрыторыі боепрыпасы, сухія пайкі, зброю.

Паводле звестак СНБА, расейскія грузавікі з «гуманітарнага канвою», вяртаючыся ў РФ, вывозілі з украінскіх заводаў у Данбасе абсталяванне і вугаль. Акрамя таго, гэтымі КАМАЗамі ў Расею вывозілі целы забітых ва Украіне расейскіх салдат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках