26 красавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Праца дома шкодзіць жаночаму здароўю

15
Навукоўцы: Праца дома шкодзіць жаночаму здароўю

Чым больш жанчына займаецца падрыхтоўкай ежы і хатнімі справамі, тым больш у яе праблем са здароўем.

Дамашняя ежа можа быць не так ужо і карысная для здароўя. Гэта высветлілі навукоўцы з Універсітэта Раш у Чыкага. Яны даследавалі звесткі пра здароўе амаль трох тысяч жанчын ва ўзросце ад 40 да 70 гадоў і параўналі іх з тым, наколькі часта яны гатуюць дома.

Амерыканскім навукоўцам атрымалася выявіць выразную сувязь: чым больш жанчына займаецца падрыхтоўкай ежы і хатнімі справамі, тым больш у яе праблем са здароўем. Атлусценне, высокі ўзровень халестэрыну, праблемы з артэрыяльным ціскам - вось цана, якую хатнія гаспадыні плацяць за дабрабыт сям'і. Тыя ж, хто надае гатаванню менш часу, маюць лепшае здароўе, паведамляе НТВ.

Як заўважыў кіраўнік даследавання доктар Брэд Апельганс, грамадству варта перагледзець свае погляды на дамашнюю ежу як краевугольны камень здаровага харчавання. І, хоць канкрэтны механізм уплыву гатавання на здароўе пакуль не высветлены, навукоўцы звяртаюць увагу: хатнія гаспадыні часта спрабуюць ежу, якую гатуюць, каб давесці яе густ да дасканаласці, даядаюць за дзецьмі, што ў выніку прыводзіць да пераядання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках