28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Попыт на валюту вырас больш чым у 7 разоў

60
Ермакова: Попыт на валюту вырас больш чым у 7 разоў

Старшыня Нацбанка рэкамендуе заўтра не адкрываць абменнікі.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Нацбанк праводзіць пастаянны маніторынг сітуацыі ў абменных пунктах як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Інфармацыя, якая паступае, кажа аб тым, што валюты па-ранейшаму не хапае. У некаторых абменных пунктах прадаюць толькі набытую раней валюту, асобныя абменнікі наогул не працуюць.

Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, дэфіцыт наяўнай валюты ўтварыўся з прычыны рэзкага павелічэння попыту: з пачатку снежня ён вырас больш чым у 7 разоў. Калі ў лістападзе попыт на наяўную валюту ў сярэднім у дзень складаў каля $5 млн у эквіваленце, то 16 снежня - ужо $33 млн, 17 снежня - $66 млн, а 18 снежня - $80 млн. Да такога рэзкага змянення сітуацыі банкі былі проста не гатовыя. Але ў хуткім часе праблема будзе вырашаная. "Мы ўжо цэнтралізавана замовілі валюту. На наступным тыдні яна ў дастатковай колькасці з'явіцца ў абменніках. У панядзелак-аўторак сітуацыя з наяўнымі павінная нармалізавацца", - сказала Надзея Ермакова.

Улічваючы абставіны, Нацбанк рэкамендаваў камбанкам не адкрываць заўтра абменныя пункты, у якіх не хапае наяўнай валюты. "Каб і людзей не бянтэжыць лішні раз, і касіры маглі адпачыць", - адзначыла Надзея Ермакова.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках