28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Расея канцэнтруе на мяжы Украіны войскі і тэхніку

8
Крыніца: Расея канцэнтруе на мяжы Украіны войскі і тэхніку

На тэрыторыі Растоўскай вобласці зафіксаваная істотная канцэнтрацыя жывой сілы і тэхнікі Узброеных сіл РФ.

Яна адбываецца ў непасрэднай блізкасці ад дзяржмяжы з Украінай. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» заявіў актывіст Дзмітрый Снегіроў са спасылкай на звесткі разведгрупы ініцыятывы «Правая справа».

«Прынамсі, паблізу вёскі Куйбышава Растоўскай вобласці размешчаныя падраздзяленні 19-й асобнай мотастралковай Варонежска-Шумленскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Працоўнага Чырвонага Сцяга брыгады (месца пастаяннай дыслакацыі - Уладзікаўказ, Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія), 293-га асобнага аўтамабільнага батальёна (в/ч 46027, Растоўская вобласць, Новачаркаск), 138-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады (месца пастаяннай дыслакацыі - сяло Каменка Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці) і 76 асобны рамонтна-аднаўленчы батальён (месца пастаяннай дыслакацыі - Славянск-на-Кубані, Краснадарскі край)», - гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам, інфармацыя аб тым, што колькасць войскаў ВС РФ ля межаў з Украінай памяншаецца, і назіраецца адвод войскаў, не адпавядае рэчаіснасці. У рэальнасці фіксуецца зваротны працэс. Расея, са слоў актывіста, працягвае выкарыстоўваць «рэжым цішыні» на ўсходзе Украіны для назапашвання рэсурсаў і падрыхтоўкі сваіх войскаў да далейшага вядзення баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках