28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: «Канвой Пуціна» перасягнуў мяжу без дагляду

3
РНБА Украіны: «Канвой Пуціна» перасягнуў мяжу без дагляду

Украінскія памежнікі і мытнікі рабілі толькі візуальнае назіранне за праходжаннем грузавікоў праз дзяржаўную мяжу.

Расейскі бок у аднабаковым парадку пачаў афармленне дзясятага так званага «гуманітарнага канвою». Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, піша «Карэспандэнт».

«Паколькі прадстаўнікі міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа не ўдзельнічаюць у перамяўчэнні грузу, украінскія памежнікі і мытнікі праводзяць толькі візуальнае назіранне за праходжаннем грузавікоў праз дзяржаўную мяжу - без выканання ўскладзеных на іх кантрольных функцый», - падкрэсліў ён.

Са слоў Лысенкі, візуальны кантроль праводзяць дзве зводныя памежна-мытныя групы ў пунктах пропуску «Данецк» і «Мацвееў Курган» на тэрыторыі Расеі.

Як паведамлялася, калона МНС Раеіі даставіла ў Луганск і Данецк чарговую партыю так званай «гуманітарнай дапамогі». У Данецк было накіравана звыш 90 аўтамабіляў, такая ж колькасць была дастаўленая ў Луганск.

Нагадаем, што расейскія аўтамабільныя калоны ідуць у Данбас без узгаднення з украінскім бокам. Ні ўкраінскія памежнікі, ні прадстаўнікі міжнародных арганізацый не маюць магчымасці пільна даглядзець грузы. У РНБА не раз паказвалі, што пасля паступлення так званай «гуманітарнай дапамогі» ад Расеі баевікі актывізаваліся і ўзмацнялі абстрэлы населеных пунктаў і сіл АТА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках