Дыверсійная група планавала захоп Адэскай аблдзяржадміністрацыі
10- 21.12.2014, 17:09
- 28,775
План захопу сарваны Службай бяспекі Украіны.
Супрацоўнікі контрвыведкі затрымалі дыверсанта, які ў складзе дыверсійнай групы планаваў учыненне тэрарыстычных актаў для сілавога захопу адміністрацыйных будынкаў органаў улады і кіравання на тэрыторыі Адэскай вобласці. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі, пішуць "Украинские новости".
"Гаворка ідзе, на жаль, аб нашым суайчынніку - ураджэнцу Чарнігаўскай вобласці 1961 нараджэння, які ўвесь час пражываў у Ільічоўску", - адзначыў Лубкіўскі.
Паводле ягоных звестак, у падазраванага канфіскаваныя 2 ручных кулямёты MG-42, 2 аўтаматы АКМС, снайперская вінтоўка Драгунова, вінтоўка "ТОЗ 8", абрэз паляўнічай стрэльбы, 5 прылад бясшумнай стральбы, сігнальны пісталет і 5 тыс. патронаў, а таксама 6 бронекамізэлек і 7 адзінак халоднай зброі.
Таксама ў затрыманага канфіскаваная вялікая колькасць вайсковай амуніцыі і рыштунку.
Паводле факту падрыхтоўкі да ўчынення тэрарыстычнага акту следчым аддзелам упраўлення СБУ ў Адэскай вобласці зарэгістраваная крымінальная вытворчасць паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 258 Крымінальнага кодэкса.
Вядзецца следства.