23 красавiка 2024, aўторак, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Украіна гатовая купляць зброю ў Польшчы

Андрэй Дзешчыца: Украіна гатовая купляць зброю ў Польшчы

Украіна цяпер не купляе зброю ў Польшчы, але ў выпадку неабходнасці гатова будзе гэта зрабіць.

Пра гэта заявіў украінскі пасол у Варшаве, экс-кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца, паведамляе УНИАН.

«Не, цяпер мы не купляем (зброю ў Польшчы). Яшчэ не купляем. Калі ўзнікне такая неабходнасць, то мы будзем гэта рабіць», - сказаў Дзешчыца.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Барак Абама паставіў свой подпіс пад новым законам, які прадугледжвае дапамогу Украіне і санкцыі супраць Расеі.

Закон прадугледжвае, што прэзідэнт ЗША мае права (але не абавязаны) надаваць дапамогу Украіне абарончымі ўзбраеннямі, такімі, як, напрыклад, супрацьтанкавая або бранябойная зброя або радары, беспілотныя выведвальныя апараты, сістэмы абароненай сувязі, а таксама вайсковым навучаннем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках