29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцанюк: Пачвара Пуцін не супакоіцца, Украіне патрэбная дапамога

3
Арсень Яцанюк: Пачвара Пуцін не супакоіцца, Украіне патрэбная дапамога

Украіна мае патрэбу ў большай фінансавай і вайсковай дапамозе ад заходніх партнёраў.

Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму часопісу Der Spiegel заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк, паведамляе Deutsche Welle.

«Спачатку многія думалі, што калі Уладзімір Пуцін анексіруе Крым, то гэта пачвара супакоіцца. Але ён рабіў сваю справу далей, падтрымліваючы так званых сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. А калі мы пачалі антытэрарыстычную аперацыю, Пуцін адправіў рэгулярныя войскі», - адзначыў Яцанюк.

На заўвагу аб заяве NATO, што вайсковага развязання канфлікту на Данбасе быць не можа, Яцанюк адказаў, што «гаворка ідзе не пра новы наступ супраць рускіх жаўнераў, а пра тое, каб пазбегнуць далейшай агрэсіі Расеі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках