20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» і «Твітэр» адмовіліся блакаваць старонкі прыхільнікаў Навальнага

6
«Фэйсбук» і «Твітэр» адмовіліся блакаваць старонкі прыхільнікаў Навальнага

Найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі прынялі пастанову адмовіцца ад блакаванняў старонак прыхільнікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Сітуацыю абмяркоўвалі ў штаб-кватэры «Фэйсбуку» ў Каліфорніі, пасля чаго была прынятая пастанова не блакаваць усе наступныя старонкі прыхільнікаў Навальнага

У панядзелак кампанія «Твітэр» таксама прыняла пастанову не блакаваць акаўнты, прысвечаныя акцыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага.

Сацыяльныя сеткі прынялі пастанову адмовіцца ад блакаванняў старонак прыхільнікаў апазіцыянера. Пры гэтым яны гатовыя да поўнага блакавання на тэрыторыі Расеі праз адмову падпарадкавацца Раскамнагляду. Пра гэта тэлеканалу «Дождж» паведамілі адразу некалькі крыніц. У кіраўніцтве сацыяльных сетак ніякіх афіцыйных заяваў з гэтай нагоды пакуль не рабілі.

Крыніцы паведамілі, што сітуацыю абмяркоўвалі ў штаб-кватэры Facebook у Каліфорніі, пасля чаго была прынятая пастанова не блакаваць усе наступныя старонкі прыхільнікаў Навальнага. Пра гэта тэлеканалу паведаміў таксама адзін са стваральнікаў старонкі аб мітынгах у падтрымку Навальнага Леанід Волкаў.

Іншая крыніца паведаміла, што ў панядзелак кампанія «Твітэр» таксама прыняла пастанову не блакаваць акаўнты, прысвечаныя акцыі прыхільнікаў Навальнага. Карыстальнікам будуць перасылаць лісты з патрабаваннем Раскамнагляду выдаліць інфармацыю са згадваннем пра акцыю, але санкцый да тых, што адмовіліся, ужываць не плануецца, адзначылі суразмоўцы. Між тым дасведчаная крыніца адзначыла, што цяпер «развязваюцца больш сур'ёзныя пытанні, чым блакаванні твітаў».

Пасля слуханняў у мінулую пятніцу ў Замаскварэцкім судзе Масквы ў справе Yves Rocher, дзе пракуратура папрасіла даць Навальнаму 10 гадоў турмы, а яго брату Алегу Навальнаму - восем гадоў, Раскамнагляд з патрабавання Генеральнай пракуратуры заблакаваў у «Фэйсбуку» і «Вконтакте» старонкі арганізатараў акцый у падтрымку апазіцыянера.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках