20 красавiка 2024, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Данілюк: У Беларусі адбываецца тое ж самае, што ў Крыме напярэдадні акупацыі

8
Аляксандр Данілюк: У Беларусі адбываецца тое ж самае, што ў Крыме напярэдадні акупацыі

Пад выглядам ратацыі ў Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў украінскі журналіст і грамадскі актывіст Аляксандр Данілюк. Так ён пракаментаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» візіты кіраўнікоў Беларусі і Казахстана ў Кіеў.

«У абедзвюх краінах, якія маюць на сваёй тэрыторыі вайсковыя базы Расейскай Федэрацыі, адбываюцца падзеі, якія нагадваюць лютаўскія ў Крыме, - піша Аляксандр Данілюк. - Пад выглядам ратацыі на базах у Казахстане і Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх вайскоўцаў».

Нагадаем, раней у Гомелі былі заўважаныя расейскія жаўнеры з Бранска ў форме без апазнавальных знакаў. Пра гэта charter97.org паведаміў актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта.

«Учора я ішоў у раёне вакзалу і ўбачыў жаўнераў. Звярнуў увагу на тое, што ў іх форма не такая, як у нас, а менавіта - зімовыя шапкі зялёнага колеру і яны без апазнавальных знакаў і шаўронаў. Я падышоў спытаць, хто яны такія і ці беларуская гэта форма. Атрымаў адказ: «Мы - расейцы». Спытаў адкуль менавіта, адказалі - з Бранска. Далей я спытаў, ці будуць нейкія вучэнні, а яны адказалі: «Не, будзе вайна, у нас ратацыя і падрыхтоўка», - распавёў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках