19 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнку прынеслі вакцыну супраць дыктатуры (Відэа)

4

Украінскія актывісты раскрытыкавалі прэзідэнта Украіны за візіт у Кіеў беларускага дыктатара.

У дзень візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева да прэзідэнта Украіны актывісты фонду «Адкрыты дыялог» у белых халатах прынеслі Пятру Парашэнку «вакцынацыю» супраць дыктатуры.

«Мы мяркуем, калі Парашэнка далучае да перамоваў Лукашэнку і Назарбаева, ён гэтым узаконьвае людзей, якія ўвялі ў сваіх краінах дыктатуру», - сказалі актывісты.

Прадстаўнікі «Адкрытага Дыялогу» адзначаюць, што Нурсултан Назарбаеў адзін з першых прызнаў акупацыю Крыма як анэксію, паведамляе hromadske.tv.

Нагадаем, учора ў Кіеве адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках