19 красавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 снежня ў цэнтры Менска абмяжуюць рух

1
25 снежня ў цэнтры Менска абмяжуюць рух

У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі 25 снежня ў цэнтры Менска будуць абмежаваныя рух і паркоўка.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Менск-навіны» кіраўніца прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская, інспектары дарожна-патрульнай службы будуць гарантаваць бяспеку дарожнага руху на ўсіх асноўных скрыжаваннях і магістралях сталіцы. Асаблівая ўвага - месцы правядзення святочных мерапрыемстваў.

25 снежня ў Менску пройдзе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. У сувязі з гэтым з 11.20 да 11.45 на час праходжання калоны будзе ўводзіцца паэтапнае абмежаванне руху транспартных сродкаў на вул. Энгельса (ад пр. Незалежнасці да вул. Інтэрнацыянальнай), вул. Інтэрнацыянальнай (ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна). вул. Леніна (ад пр. Незалежнасці да вул. Нямігі), пр. Пераможцаў (ад вул. Нямігі да вул. Мельнікайтэ). У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з 8.00 25 снежня будзе абмежаваная паркоўка транспарту ў раёне Кастрычніцкай плошчы і Палаца спорту, а таксама забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на Кастрычніцкай плошчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках