20 красавiка 2024, Субота, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прыпыніла транзіт электронікі з Калінінграда

5
Беларусь прыпыніла транзіт электронікі з Калінінграда

Беларускія мытнікі перакрылі транзіт у Расею электронікі з Калінінграда.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы GS Group і завода электронікі «Телебалт».

Абедзве кампаніі вырабляюць прадукцыю ў Калінінградскай вобласці і дастаўляюць яе ў іншыя расейскія гарады аўтамабільным транспартам транзітам праз Беларусь.

«Кіраўніцтва кампаніі не атрымлівала ніякіх апавяшчэнняў ад прадстаўнікоў мытнай службы Беларусі, машыны проста перасталі прапускаць праз мяжу, ніякіх прычын адмовы ў пропуску не называлася», - растлумачыў дырэктар маркетынгу расейскага холдынгу GS Group Андрэй Бязрукаў.

Бязрукаў падкрэсліў, што дзеянні мытных органаў Беларусі не могуць быць звязаныя з выплатай мытных збораў, бо яны выплачваюцца ва ўстаноўленым парадку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках