28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры дні затрыманыя 19 валютчыкаў

24
За тры дні затрыманыя 19 валютчыкаў

Супрацоўнікі падраздзяленняў МУС у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі з 19 да 21 снежня затрымалі 19 валютчыкаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.

«З 19 да 21 снежня 2014 года за парушэнне правілаў правядзення валютных аперацый супрацоўнікі ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі прыцягнулі да адказнасці 19 грамадзян. Канфіскавана 2363 даляра ЗША, 26 тысяч расейскіх і 30,7 мільёна беларускіх рублёў.

Правапарушэнні зафіксаваныя на тэрыторыі г. Менска (складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў), Магілёўскай (1), Гомельскай (3) і Менскай (4) абласцей.

Так, супрацоўнікамі АБЭЗ Менскага РУУС у сталіцы затрыманыя 31-гадовы рабочы прыватнай будаўнічай фірмы і 25-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, мясцовыя жыхары. У іх канфіскавана 19,6 мільёна рублёў і 950 даляраў ЗША.

А на тэрыторыі ТРЦ «Экспабел» за здзяйсненне аналагічнага правапарушэння затрыманыя 52-гадовы непрацуючы і 17-гадовы студэнт, абодва жыхары Менска, у якіх канфіскавана 10,8 мільёна рублёў і 315 даляраў ЗША», - адзначылі там.

У МУС нагадваюць, што адміністрацыйным заканадаўствам за незаконныя валютныя аперацыі акрамя штрафу прадугледжана і канфіскацыя прадмета ўгоды. Гэта значыць, адказнасць наступае не толькі для «мяняў», але і для тых, хто наважыў скарыстацца іх паслугамі. За такую прадпрымальнасць пагражае штраф да 100 базавых велічынь (15 мільёнаў рублёў) і канфіскацыя грошай, на якія набывалася валюта.

Акрамя таго, крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 7 гадоў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з незаконнымі валютнымі аперацыямі, і да 15 гадоў пазбаўлення волі за фальшываманецтва.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках