28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIFA вядзе сакрэтныя перамовы пра будучыню Блатэра

FIFA вядзе сакрэтныя перамовы пра будучыню Блатэра

Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі футбола і яе кіраўнік Зеп Блатэр праводзяць таемныя перамовы.

Яны прысвечаны будучаму кіраўніка арганізацыі на пасадзе. Перамовы з удзелам прадстаўнікоў розных канфедэрацый пачаліся яшчэ ў кастрычніку 2013 года, на святкаванні 150-годдзя Футбольнай асацыяцыі Англіі, паведамляе BBC.

Зеп Блатэр раней пацвердзіў, што ў траўні мае намер балатавацца на пасаду кіраўніка FIFA ў пяты раз запар.

Зрэшты, такая перспектыва выклікае сур'ёзныя апасенні пра будучыню арганізацыі ў некаторых кіраўнікоў арганізацыі, якую ў апошнія гады рэзка крытыкуюць, абвінавачваючы ў карупцыі.

Выступаючы раней у гэтым месяцы ў Маніле, Зеп Блатэр заявіў, што яго падтрымліваюць пяць з шасці футбольных канфедэрацый, якія ўтвараюць FIFA.

Аднак паводле інфармацыі BBC Sport, нядаўні крызіс, выкліканы адстаўкай Майкла Гарсіі з пасады незалежнага следчага арганізацыі, можа ўсур'ёз змяніць сітуацыю і мець несуцешныя наступствы. Амерыканскі юрыст правёў два гады, расследуючы абвінавачванні ў карупцыі ў FIFA ў сувязі з выбарам краін-арганізатараў чэмпіянатаў свету ў футболе.

Вынікі яго расследавання былі апублікаваныя ў скарочаным выглядзе ў форме 42-старонкавага дакладу прызначанага FIFA незалежнага суддзі Ганса-Яхіма Экерта.

У сваёй скарзе, накіраванай у апеляцыйную камісію арганізацыі, Гарсія паказваў, што гэты даклад з'яўляецца няпоўным і памылковым. Апеляцыя была адхіленая, а сам Гарсія пакінуў FIFA.

Паводле інфармацыі крыніцы, 78-гадовы Блатэр адчувае ўзрастаючую стомленасць, паколькі яму даводзіцца ў экстраным парадку ўладжваць шматлікія скандалы, а таксама праз напружаны графіка працы і вельмі негатыўную рэакцыі многіх асацыяцый на прысуджэнне Расеі і Катару права на правядзенне наступных чэмпіянатаў свету.

Крыніцы ў FIFA таксама кажуць, што ў святле апошніх падзей шэраг патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта цяпер разглядаюць магчымасць удзелу ў выбарах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках