29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Палойка: Мяне затрымалі праз прозвішча ў спісах батальёна «Данбас»

8
Зміцер Палойка: Мяне затрымалі праз прозвішча ў спісах батальёна «Данбас»

Жыхар Баранавічаў выйшаў на волю пасля дзесяцідзённага арышту.

Зміцер Палойка быў затрыманы 11 снежня на вакзале ў родным горадзе. Гэта адбылося адразу пасля таго, як ён выйшаў з цягніка «Харкаў - Баранавічы», піша «Наша Нiва».

«Падышлі два супрацоўнікі міліцыі, - распавёў ён. - Папрасілі прайсці разам з імі для праверкі рэгістрацыі. У аддзяленні пачалі правяраць рэчы. Там жа чакалі два маладыя супрацоўнікі КДБ. Завялі ў кабінет. Правялі невялікі допыт. Куды ездзіў? З кім сустракаўся? Я б зразумеў, калі б гэта цікавіла ўкраінскую міліцыю ці СБУ, а нашым тут якая розніца?

Падставай для затрымання, як сказалі мне, было тое, што маё прозвішча знаходзілася ў спісах батальёна «Данбас», які быў зліты ў інтэрнэт. Натуральна, што я не прызнаваў сваёй датычнасці да «Данбасу». У выніку мяне пасадзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Амаль кожны дзень да мяне прыходзілі гутарыць супрацоўнікі КДБ. Прыходзіў намеснік старшыні Баранавіцкага аддзялення КДБ. Былі людзі з Крымінальнага вышуку. Пыталіся пра беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне. Ясная справа, што нічога я ім не распавядаў. Пыталіся пра нейкія падзеі ва Украіне, на што я адказаў: «Для гэтага дастаткова пачытаць навіны ў інтэрнэце».

Падобна на тое, што перапісалі ўсе кантакты з майго мабільнага тэлефона. Бо былі званкі ва Украіну сябрам, прадстаўляліся, што тэлефануюць ад імя майго брата. Такія ж званкі атрымалі дзеці, якія цяпер на тэрыторыі Украіны.

Мне забаранілі выезд з тэрыторыі Беларусі. Праўда, я адмовіўся гэта падпісваць. Пакуль ніякай крымінальнай справы супраць мяне не распачата. Мне сказалі, што «гэта толькі пачатак».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках