19 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палтарак: У Данбасе ваююць блізу 30 тысяч баевікоў

1
Палтарак: У Данбасе ваююць блізу 30 тысяч баевікоў

Каля васьмі тысяч з іх - расейскія вайскоўцы.

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, піша «BBC Україна».

Паводле яго даных, блізу 8 тысяч з іх - расейскія вайскоўцы.

«Тое, што яны тут знаходзяцца, мы ўважаем за акупацыю і, адпаведна, ставімся да іх як да акупантаў», - заявіў Палтарак.

Ён таксама дадаў, што з 30 тысяч баевікоў мясцовыя жыхары складаюць толькі 15-20%, астатнія - найміты, «і не толькі з Расеі».

Сярод баевікоў і іх верхаводаў распаўсюджваюцца чуткі аб здрадзе расейскіх куратараў канфлікту на Данбасе.

У Пятроўскім раёне Данецка разгарэўся канфлікт паміж «батальёнам» «Апора» і бандфармаваннямі мясцовых баевікоў, якія не падпарадкоўваюцца тэрарыстам з «ДНР». Фіксуюцца асобныя ўзброеныя сутыкненні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках