19 сакавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На электрастанцыях Украіны аварыйна спыненыя 30 энергаблокаў

6
На электрастанцыях Украіны аварыйна спыненыя 30 энергаблокаў

У панядзелак ва Украіне ўведзены графік аварыйных адключэнняў на 5,2 ГВт.

Энергетычная кампанія Укрэнерго 22 снежня ўвяла графікі аварыйных адключэнняў электраэнергіі праз спыненне 30 блокаў на электрастанцыях. Пра гэта паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на прэс-службу Укрэнерго.

Звярнуцца да адключэнняў прыйшлося з прычыны дысбалансу паміж вытворчасцю і спажываннем электраэнергіі. Ён паўстаў у выніку адключэння праз аварыйныя заяўкі 30 блокаў электрастанцый, з якіх 19 (сем блокаў ДТЭК Днепроэнерго і 12 блокаў Центрэнерго) адключаныя з прычыны нізкіх запасаў вугалю, а таксама праз недастатковасць гідрарэсурсаў для ГЭС.

Паводле звестак кампаніі, з раніцы панядзелка абмежаванні магутнасці былі ўведзеныя на ўзроўні 2,116 ГВт, аднак гэтага аказалася недастаткова і ў Укрэнерго далі каманду на прымяненне графікаў аварыйных адключэнняў на 5,24 ГВт.

Трыпальская цеплаэлектрастанцыя спыніла работу ўсіх энергаблокаў, якія выкарыстоўваюць для работы энергетычны вугаль.

Фота: atn.ua

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках