29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Маскоўскі гуманітарны канвой у Данбас – правакацыя

7
МЗС Украіны: Маскоўскі гуманітарны канвой у Данбас – правакацыя

Расея спекулюе на тэме пакутаў мірнага насельніцтва Данбаса, якія абумоўленыя менавіта дзеяннямі РФ.

Маскоўскі "гуманітарны канвой" - чарговая правакацыя расейскіх уладаў. Пра гэта сёння на брыфінгу заявіў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, так званы гуманітарны канвой маскоўскага аддзялення расейскага Чырвонага Крыжа, накіраванага ў Луганск 21 снежня, Перабійніс назваў правакацыйнай акцыяй Расейскай Федэрацыі. "Украінскі бок не атрымліваў ніякага паведамлення аб гэтым канвоі, не ўзгадняў яго і не валодае якой-небудзь інфармацыяй пра змесціва грузу", - сказаў ён.

Перабійніс таксама адзначыў, што прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Жэневе, і Нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа Украіны таксама паведамілі аб тым, што дадзены канвой не быў з імі ўзгоднены. "Паводле наяўнай у нас інфармацыі, ад гэтых валюнтарысцкіх дзеянняў маскоўскага аддзялення Чырвонага Крыжа адмежаваўся нават расейскі Чырвоны Крыж, у склад якога ён уваходзіць. Мы разглядаем канвой маскоўскага Чырвонага Крыжа ў адной плоскасці з сумна вядомымі серыйнымі гуманітарнымі канвоямі, якія Расея прадаўжае накіроўваць ва Украіну ў аднабаковым парадку ў парушэнне базавых прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права і нацыянальнага заканадаўства Украіны", - сказаў Перабійніс.

Ён падкрэсліў, што Расея не толькі спекулюе на тэме пакутаў мірнага насельніцтва Данбаса, якія абумоўленыя менавіта дзеяннямі Расейскай Федэрацыі. Расея таксама выкарыстоўвае аўтарытэт Чырвонага Крыжа ў супрацьпраўных мэтах, што з'яўляецца "новай для Расеі і нябачанай да гэтага часу ў свеце вяршыняй цынізму і дзёрзкасці".

Перабійніс адзначыў, што ўкраінскі бок разлічвае на адэкватную ацэнку міжнароднай супольнасцю такіх дзеянняў Расейскай Федэрацыі.

"Урад Украіны і далей будзе прыкладаць усе магчымыя намаганні для аказання дапамогі людзям, якія пакутуюць ад злачынстваў прарасейскіх бандытаў, у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Сведчанні гэтаму - даручэнне прэзідэнта Пятра Парашэнкі ўраду неадкладна павялічыць колькасць гуманітарных калон для дастаўкі ў Данбас харчавання і рэчаў першай неабходнасці", - сказаў спікер і дадаў, што Украіна заклікае Расею паўплываць на кантраляваныя ёю тэрарыстычныя арганізацыі ДНР і ЛНР з тым, каб яны прапусцілі дапамогу ўкраінскай улады грамадзянам у Данбасе. якія жывуць у нястачы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках