24 красавiка 2024, Серада, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: У мяне ёсць пытанні адносна адэкватнасці расейскіх улад

8
Турчынаў: У мяне ёсць пытанні адносна адэкватнасці расейскіх улад

Расейская ваеншчына спрабуе схаваць злачынствы супраць чалавецтва, распаўсюджваючы небыліцы.

Пра гэта сказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў, каментуючы прапагандысцкія заявы Следчага камітэта Расейскай Федэрацыі пра збіты тэрарыстычнымі групоўкамі "Боінг-777".

"Факт збівання пасажырскага самалёта тэрарыстычнымі групоўкамі, кантраляванымі расейскай ваеншчынай з расейскага ПЗРК "Бук" даказаны мноствам доказаў, у тым ліку, спадарожнікавым наглядам, і не падлягае сумневу", - цытуе Турчынава прэс-служба СНБА.

Паводле слоў сакратара СНБА, расейскія ўлады, выкарыстоўваючы прапагандысцкія сродкі масавай інфармацыі, спрабуюць "прыкрыць свае злачынствы, у тым ліку, супраць грамадзянскага насельніцтва, непасрэдным удзельнікам і арганізатарам якіх з'яўляецца Расейская Федэрацыя".

"Распаўсюджваючы падобную лухту, яны спрабуюць нязграбна прыкрыць свае злачынствы, але гэта робіцца настолькі бяздарна, што толькі выклікае пытанні адносна адэкватнасці тых, хто дае ўказанні на распаўсюджванне падобнай інфармацыі", - адзначыў Аляксандр Турчынаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках