29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Адных баязлівых прыстасаванцаў змянілі іншыя

15
Андрэй Саннікаў: Адных баязлівых прыстасаванцаў змянілі іншыя

Дыктатар прызначыў «стрэлачнікаў», на якіх усклаў адказнасць за правалы ў эканоміцы.

Пра гэта заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы змену кіраўнікоў урада, Нацбанка і адміністрацыі Лукашэнкі, якая адбылася сёння.

"Зразумела, чаму гэта адбылося менавіта цяпер. Праз загад Лукашэнкі звольненыя чыноўнікі адмаўлялі, што ў Беларусі ёсць крызіс, спрабавалі апраўдвацца знешнімі абставінамі. З аднаго боку, яны казалі, што беларуская эканоміка з аднаго боку выстаіць перад гэтымі знешнімі абставінамі, з другога - хлусілі людзям, кажучы, што не будзе дэвальвацыі, - сказаў Андрэй Саннікаў. - Падобныя пытанні добра каментаваць у краіне, дзе дзейнічаюць нейкія законы, у тым ліку эканамічныя, дзе адказнасць нясуць тыя людзі, якія рэальна ўплываюць на эканоміку. У нашым жа выпадку ўрад нічога не вырашае. Вінаваты ў тым, што краіна апынулася ў такім крызісе - Лукашэнка. Я думаю ён і сам гэта разумее, але на патрэбу людзям знаходзіць «стрэлачнікаў», якіх час ад часу звальняе або перастаўляе.

Той факт, што замест аднаго баязлівага прыстасаванца прыйшоў іншы, нічога ў рэжыме асабістай улады Лукашэнкі, які ўсталяваўся ў Беларусі, не зменіць. Таму казаць пра тое, што змена ўрада азначае нейкую змену палітыкі, перш за ўсё, эканамічнай, не прыходзіцца. Наадварот, яна паказвае бездапаможнасць дыктатара перад сапраўды сур'ёзнымі выклікамі, перад пагрозай, якая сёння зыходзіць ад Крамля».

Андрэй Саннікаў падкрэсліў, што пасля 2010 года Лукашэнку складана звальваць свае правалы і пралікі на апазіцыю, таму «ворагаў» будуць шукаць сярод чыноўнікаў і наменклатуры.

«Не варта нават разбірацца ў нейкіх прафесійных якасцях тых ці іншых чальцоў урада, якія былі прызначаныя. Яны не ўплываюць на змену курсу. Улады будуць весці краіну да яшчэ большай дэвальвацыі, да яшчэ большага эканамічнага паслаблення, да яшчэ большай залежнасці ад Расеі. Ніхто з прызначаных Лукашэнкам чыноўнікаў не здольны адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі», - падкрэсліў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках