29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Сімферопалі: жыхары хочуць пакінуць горад

31
Бунт у Сімферопалі: жыхары хочуць пакінуць горад

На чыгуначным вакзале ў сталіцы акупаванага Расеяй Крыму пратэстуюць пасажыры.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша журналіст украінскага тэлеканала «Інтер» Раман Бочкала.

«У Сімферопалі на вакзале - бунт, - паведамляе ён. - Патэлефанаваў сведка. Вялізны натоўп нагадвае раз'юшаны пчаліны вулей. Людзі хочуць пакінуць крымнаш і не могуць. Чыгуначнікаў сагналі на цэнтральны вакзал крымскай сталіцы з усяго паўвострава для забеспячэння грамадскага парадку».

Нагадаем, праезд з тэрыторыі паўвострава ў мацерыковую Украіну на цягніку і аўтобусе спынены праз пагрозу пранікнення дыверсантаў. Сярод скасаваных - цягнік Менск-Сімферопаль.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках