20 красавiка 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскай вуліцы свідравальная машына ўпала з платформы цягача

1

Здарэнне адбылося на сталічнай вуліцы Платонава каля 11:20.

Кіроўца цягача, які перавозіў на спецыяльнай платформе свідравальную ўстаноўку, не ўсачыў за грузам. У выніку на адным з паваротаў машына звалілася на праезную частку. Абышлося без пацярпелых, піша onliner.by.

Як можна ўбачыць, што машына ўпала на праезную частку не зачапіла ніводзін з транспартных сродкаў, якія рухаліся ў гэты час побач.

Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак за апошні час, калі кіроўцы грузавых машын губляюць свой «груз». Так, некалькі дзён таму адразу два кіроўцы страцілі прадметы са свайго кузава ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках