23 красавiка 2024, aўторак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стаянцы ў Рагачове згарэлі тры аўтамабілі

Паведамленне аб пажары ў гаражы па вуліцы Гогаля ратавальнікі атрымалі 2 снежня а 23:52.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС Беларусі.

«2 снежня а 23:52 рагачоўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары ў гаражы па вул. Гогаля ў Рагачове. Прыбыўшы да месца выкліку ратавальнікі высветлілі, што агнём ахоплены ўвесь унутраны аб'ём цаглянага гаража плошчай 110 квадратных метраў», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку пажару агнём пашкоджаны гараж, знішчаныя 3 аўтамабілі.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках