20 красавiка 2024, Субота, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двайнік «Бэтмабіля» выстаўлены на таргі за $1 мільён

1

Усім вядома, што Batmobile 1966 быў прызнаны першым рэальным «Бэтмабілем» што быў сабраны.

Аднак, існуе яшчэ адзін аўтамабіль, які прэтэндуе на гэта званне - Oldsmobile 88 1956, піша av.by.

Ён быў сабраны паміж 1960 і 1963 гадамі маладым чалавекам па імені Форэст Робінсан ў сваім гаражы з выкарыстаннем шкловалакна.

У 1966 годзе ён быў прызнаны часопісам «дэтэктыўнага комікса» (найбольш вядомым тым, што менавіта ў ім дэбютаваў класічны супергерой Бэтмэн) і афіцыйна прызначаны «Бэтмабілем».

Першапачаткова машына была прададзеная ўсяго за 200 даляраў, паколькі Робінсану патрэбныя былі грошы, каб купіць абсталяванне для аўтамыйкі і пачаць свой новы бізнэс. Пасля гэтага аўтамабіль займаў месца ў закінутым хляве ў Нью-Гемпшыры, ЗША, дзе і правёў у поўным забыцці больш за 40 гадоў.

У 2008 годзе аўтамабіль быў выпадкова знойдзены і, пакінуўшы хлеў, некалькі разоў змяніў сваіх уладальнікаў. Цяпер ён быў адрэстаўраваны кампаніяй Borbon Fabrications і будзе прададзены 6 снежня на аўкцыёне.

Ягоны кошт пакуль невядомы, аднак ёсць здагадкі, што сума будзе стартаваць з 1 млн даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках